Горячая линия +375 222 41-88-25, пн-пт 08.00-13.00, 14.00 -17.00

rubeen

Управление по труду, занятости и социальной защите Могилевского горисполкома

  • Главная
  • Новости
  • У Беларусі заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага

У Беларусі заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага

Указам Кіраўніка дзяржавы ад 16 лютага 2023 г. № 41 заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», зацверджана Палажэнне аб ім, апісанне і выява.

Нагрудны знак уяўляе сабой знак адрознення, які выдаецца дзяржаўным грамадзянскім служачым пасля займання імі дзяржаўных грамадзянскіх пасад. Яны карыстаюцца знакам на працягу тэрміну займання адпаведных пасад пры рэалізацыі імі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Пры спыненні дзяржаўнай грамадзянскай службы знак застаецца ў асобы без права яго нашэння.

Знак выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку з навершам. Ён носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю або форменнага адзення. Пры наяўнасці іншых нагрудных знакаў адрознення, зацверджаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

Прававы акт накіраваны на павышэнне прэстыжу дзяржаўнай грамадзянскай службы і захаванне яе гістарычных традыцый.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

pravo.by

Указ Президента Республики Беларусь от 16 февраля 2023 г. № 41 «Аб заснаванні нагруднага знака»

Адрес:
ул. Космонавтов,17

Начальник управления
+375 222 76-52-55

Электронная почта:
social@mogilev.gov.by

Обратная связь

Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
rubeen